Спадчына: Шыла Іван Мікалаевіч
Чацвер, 27 Жнівень 2026 12:51
15 чэрвеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Шылы (1950), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі
Іван Мікалаевіч Шыла нарадзіўся 15 чэрвеня 1950 г. у в. Ямнае Стружскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967–1972 гг. — студэнт матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.